Сэрвісы

Рэцэпцыя духоўнай спадчыны Фёдара Дастаеўскага ў Сербіі

Рэцэпцыя духоўнай спадчыны Фёдара Дастаеўскага ў Сербіі

22 верасня 2022 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася адкрытая лекцыя прафесара кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства, доктара філалагічных навук, прафесара Івана Чароты на тэму «Аб універсальнай значнасці творчасці Ф. Дастаеўскага (на прыкладзе яго фенаменальнага ўспымання ў Сербіі)». Лекцыя праводзілася ў рамках святкавання 70-годдзя прафесара Івана Чароты, вядомага славіста, перакладчыка, літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара, акадэміка Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, акадэміка Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры, загадчык кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта БДУ (1993–2017), члена Саюзаў пісьменнікаў Беларусі, Расіі і Сербіі.

У лекцыі разглядаліся пытанні аб значэнні спадчыны вядомага рускага пісьменніка Фёдара Дастаеўскага ў Сербіі, аб яго велізарнай папулярнасці як сярод вучоных, так і сярод звычайных аматараў літаратуры, якая вызначылася ў перавыданнях збораў твораў пісьменніка і ў фарміраванні асобнага напрамку ў сербскім літаратуразнаўстве – дастаеўсказнаўства.

На лекцыі прысутнічалі дэкан філалагічнага факультэта дацэнт Сяргей Важнік, намеснік дэкана па навуковай рабоце дацэнт Таццяна Мальцэвіч, загадчык кафедры тэарэтычнага і славянскаага літаратуразнаўства дацэнт Таццяна Марозава, загадчык кафедры рускай літаратуры Людміла Аўдзейчык, выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта.

Пасля лекцыі дэкан Сяргей Важнік падзякаваў Івану Чароце за цікавую і змястоўную лекцыю, а таксама адзначыў значнасць яго дзейнасці для факультэта, універсітэта і ўсёй Беларусі і перадаў святочны падарунак і Падзяку ад рэктара БДУ.

Фото 3

Фото 2

Фото 4 1

Фото 1 2

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.