Сэрвісы

ХІІІ Шырмаўскія чытанні

Кафедра тэорыі літаратуры, вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору і студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя “Фалькларыстыка” БДУ запрашаюць да ўдзелу ў ХІІІ Шырмаўскіх чытаннях, якія адбудуцца 27.11.2014 года (чацвер, пленарнае пасяджэнне -- 11.15, праца секцый – з 12.45).

Па выніках працы Чытанняў плануецца выданне 12 выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі”.

Да супрацоўніцтва запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі, навуковыя супрацоўнікі. Матэрыялы прадстаўляць у раздрукаваным і электронным выглядзе на кафедру тэорыі літаратуры, аўд. 69, да 19 студзеня 2015 года.

Тэматыка зборніка традыцыйная: артыкулы павінны быць звязаны з фальклорам – беларускім або іншанацыянальным.

Праблемнае поле Чытанняў:

· Рыгор Шырма як збіральнік, даследчык, інтэпрэтатар народнай песні;

· фальклор у культуразнаўчым, этналінгвістычным, літаратуразнаўчым аспектах;

· традыцыйныя жанры фальклору: паэтыка, семантыка, “пісьмо”, жанравыя карціны свету і г. д.;

·метадалогія фалькларыстычных даследаванняў; напрамкі фалькларыстычных даследаванняў: класічная фалькларыстыка, параўнальная фалькларыстыка, міфафалькларыстыка, этнафалькларыстыка, соцыяфалькларыстыка, гендарная фалькларыстыка, інтэграцыйная фалькларыстыка, антрапалагічная фалькларыстыка;

·фалькларызм і міфалагізм у славянскай і сусветнай літаратуры (полігенетычнасць сюжэтаў, матываў, вобразаў, тропаў; гіперфалькларызм, гіперміфалагізм, архетыпны слой, тэкст і фальклорны прататып, трансфармацыі міфа, тыпы фалькларызму і г.д.)

·беларускі фальклор у прасторы і часенацыянальнай культуры: праблемы аховы, трансфармацыя, асаблівасці бытавання;

·Інтэрнет ў фальклоры ці фальклор у Інтэрнеце: сучасная фалькларыстыка і віртуальная рэальнасць.

Разам з матэрыяламі просім прадставіць звесткі пра аўтара (гл. форму заяўкі).

Наш адрас: 220030 г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, пак. 69 (кафедра тэорыі літаратуры БДУ) ці 39 (вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору). Заяўкі і матэрыялы можна дасылаць на электронны адрас Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

 

Выданне ажыццяўляеца за кошт саміх удзельнікаў. Папярэдні ўнёсак – 10 у.е. (7–9 старонак) плюс 20 тыс. бел. руб.

Больш падрабязна тут.

Image

Рэсурсы

Image
Image