3 снежня 2014 г. у 12.00 (аўдыторыя 313 філалагічнага факультэта БДУ) адбылося ўрачыстае адкрыццё кабінета сербскай філалогіі. У мерапрыемстве прымаў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь Велька Кавачавіч, Пасол Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь 2011 - 2013 гг. Стоян Еўціч, прадстаўнікі рэктарата БДУ і дэкан філалагічнага факультэта І. С. Роўда, а таксама студэнты спецыяльнасці “Славянская (сербская) філалогія”. На сустрэчы кіраўніцтва факультэта і ўніверсітэта з прадстаўнікамі Пасольства абмяркоўваліся планы далейшага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, навукі і культуры.
{gallery}2014-12-09{/gallery}


BY 
