Сэрвісы

Адкрытая лекцыя па камп'ютарнай лінгвістыцы

Шаноўныя выкладчыкі, студэнты і ўсе зацікаўленыя!
 
 
24 верасня (чацвер) у 14.15 адбудзецца адкрытая лекцыя па камп'ютарнай лінгвістыцы на філалагічным факультэце БДУ. 
 
Адкрытую лекцыю правядуць супрацоўнікі Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
 
Праблемнае поле, якое будзе закранутападчасвыступаў:
 
−                     Сімвальная і літарная апрацоўка тэксту.
−                     Паслоўная апрацоўка тэксту.
−                     Праверка арфаграфіі.
−                     Пераўтварэнне арфаграфічнага тэксту ў фанетычную і прасадычную транскрыпцыі.
−                     Сінтэзаванне маўлення па ўваходным тэксце.
−                     Запіс маўлення ў гукавыя файлы.
−                     Лінгвістычныя і акустычныя рэсурсы.
−                     Аўтаматызацыя складання спісу выкарыстаных крыніц для навуковых працаў.
Гэтыя і многія іншыя задачы могуць быць вырашаны сродкамі камп'ютарнай лінгвістыкі. Запрашаем прыняць удзел у адкрытай лекцыі, прысвечанай азнаямленню з бясплатнымі, вольнымі для выкарыстання ў Інтэрнэце сэрвісамі, якія вырашаюць падобныя задачы.
 
Усіх зацікаўленых чакаем 24 верасня ў 14:15 у актавай залена філалагічным факультэце БДУ па адрасе вул. К. Маркса 31.
 
Сайт лабараторыі: http://ssrlab.by/.
З пытаннямі можна звярнуцца да к.т.н. Юрася Гецэвіча +375 29 882 14 87 (MTS), +375 29 681 52 53 (Velcom).
Image

Рэсурсы

Image
Image