Сэрвісы

VIII Навуковыя чытанні, прысвечаныя Алегу Антонавічу Лойку і Генадзю Васільевічу Кісялёву

6-га кастрычніка 2015 года кафедра гісторыі беларускай літаратуры правяла VIII Навуковыя чытанні, прысвечаныя Алегу Антонавічу Лойку і Генадзю Васільевічу Кісялёву.
У мерапрыемстве бралі ўдзел выкладчыкі кафедры гісторыі беларускай літаратуры, студэнты І-V курсаў беларускай філалогіі, намеснік дэкана філалагічнага факультэта Крычко В.П. Ва ўступным слове загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры Казакова Т.П. акрэсліла жыццёвы шлях і творчую спадчыну прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, літаратуразнаўца, паэта і перакладчыка Лойкі А.А. і доктара філалагічных навук, вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута літаратуры НАН Беларусі Кісялёва Г.В. Асаблівая ўвага была засяроджана на традыцыях і наватарстве даследчыкаў гісторыі беларускай літаратуры, была прыведзена думка А.А. Лойкі пра тое, што “філалогія – навука навук, -- гэта сказана не намі, -- але паўтараць нам трэба гэта зноў і зноў… Гэта навука любові да слова. Яна дае чалавеку пачуццё любові і ўсяляе любоў у сэрца чалавека, а гэта значыць, яна робіць чалавека чалавекам, чалавечыць яго”. Заўсёды актуальнай будзе меркаванне Г.В. Кісялёва пра тое, што “праца гісторыка нагадвае руплівае майстэрства мастака-рэстаўратара: здымі асцярожна напластванні пазнейшага часу, збяры разам кавалкі гістарычнай тканіны, улавіўшы істотнае, дамалюй страчаныя дэталі – і вобраз мінулага заззяе свежымі фарбамі, набудзе новае жыццё”.
З цікавымі дакладамі  выступілі студэнты: Бабровіч В.Д. (3 бел.) “Асоба Францыска Скарыны ў творчай спадчыне А.А. Лойкі”, Конеў І.Д. (4 бел.) “Паэтыка карнавала ў асэнсаванні рэчаіснасці (на матэрыяле “Магілёўскай хронікі”), Дмухоўская К.В. (4 бел.) “К. Сваяк і В. Адважны – пераемнікі і прадаўжальнікі ідэй Ф.Багушэвіча”, Варывончык А.В. (4 бел.) “Архетып песняра ў паэзіі А. Міцкевіча і У. Сыракомлі”,  Яраховіч М. Р. (4 бел.) “Дылогія У. Крастоўскага “Крывавы пуф” як узор антынігілістычнага рамана”, Конаўка Г.У. (5 бел.) “Канцэпцыя зямлі ў паэме Я. Коласа “Новая зямля””, Паржон Ю.А. (5 бел.) “Нацыянальныя каштоўнасці ў паэме Я. Коласа “Новая зямля””. Даклады студэнтаў выклікалі дыскусію, была падкрэслена думка пра актуальнасць і запатрабаванасць літаратуразнаўчых прац А.А. Лойкі і Г.В. Кісялёва. Удзельнікі мерапрыемства выказалі меркаванне правесці IXНавуковыя чытанні, прысвечаныя А.А. Лойку і Г.В. Кісялёву ў кастрычніку 2016 года. 
{gallery}2015-10-15{/gallery}
Image

Рэсурсы

Image
Image