23 лістапада 2016 г. адбылася X Міжнародная навукова - практычная канферэнцыя «ІДЭІ. ПОШУКІ. РАШЭННІ», арганізаваная на філалагічным факультэце кафедрай англійскага мовазнаўства. Удзельнікі канферэнцыі: дактары навук, кандыдаты навук, дактаранты, студэнты вядучых ВНУ Рэспублікі Беларусь, Расіі, Украіны, Туркменіі, Узбекістана, Кітая. Праблемныя палі: зносіны на мовах - мовы зносін; мовы ў статыцы і дынаміцы; інавацыйныя метады і тэхналогіі навучання замежным мовам; праблемы мастацкага і навукова-тэхнічнага перакладу; мова і літаратура.
Удзельнікамі канферэнцыі былі падрыхтаваны больш за 120 дакладаў і паведамленняў па ключавых праблемах мовы ў кантэксце міжкультурнай камунікацыі, перакладу мастацкай, навукова-тэхнічнай і публіцыстычнай літаратуры, методыкі выкладання, інавацыйных тэхналогій у навучанні, тэарэтычным аспектам мовазнаўства і іншых пытаннях, прысвечаныx вывучэнню замежнай мовы.
{gallery}2016-11-25_1{/gallery}


BY

