Сэрвісы

VІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Руская мова: сістэма і функцыянаванне»

VІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Руская мова: сістэма і функцыянаванне»

18–19 кастрычніка 2016 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася VІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «РУСКАЯ МОВА: СІСТЭМА І ФУНКЦЫЯНАВАННЕ» (да 95-годдзя БДУ, 50-годдзя кафедры рускай мовы, 90-годдзя прафесара П. П. Шубы) .

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Расіі, Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы, Чэхіі, Эстоніі, Кітая.

На адкрыцці канферэнцыі выступілі з прывітальным словам прарэктар па вучэбнай рабоце БДУ С.М. Ходзін, саветнік пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь М.А.Навадворская і кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь В.Л. Мічурын.

18 кастрычніка на пленарным пасяджэнні выступілі прафесары Роўда І.С. (Мінск), Шарандзін А.Л. (Масква), Харытончык З.А. (Мінск), Мячкоўская Н.Б. (Мінск), Князеў Ю.П. (Вялікі Ноўгарад), Эмер Ю.А. (Томск), Сарокіна Э.А. (Масква), Ліцвінка Ф.М. (Мінск), Рабко В.П. (Растоў-на-Доне), Алтабаева А.У. (Масква), Рычкова Л.В. (Гродна).

19 кастрычніка праходзіла праца секцый па наступных навуковых напрамках:

1. Руская мова ў дыяхранічным аспекце.

2. Праблемы семантычнай інтэрпрэтацыі і намінацыі.

3. Граматычныя катэгорыі сучаснай беларускай літаратурнай мовы (функцыянальны і прагматычны аспекты).

4. Актуальныя працэсы ў сінтаксічным ладзе рускай мовы.

5. Новыя тэхналогіі ў выкладанні рускай мовы.

6. Руская мова ў сучасным свеце: дынаміка моўных кантактаў.

Канферэнцыя прайшла на высокім навуковым узроўні. Прынята рашэнне прадоўжыць правядзенне падобных канферэнцый, паколькі яны даюць магчымасць паглыбляць веды аб рускай мове, яе гісторыі і сучасным стане, дазваляюць маладым лінгвістам апрабаваць свае навуковыя ідэі і спрыяюць умацаванню навуковых сувязяў паміж лінгвістамі свету.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.

{gallery}2016-10-31{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image