4–5 лістапада 2016 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Тэкст у мове, маўленні, культуры” (Х Супруноўскія чытанні). У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Італіі, Польшчы, Венгрыі, Славакіі.
На адкрыцці канферэнцыі з прывітальным словам выступілі прарэктар па вучэбнай рабоце БДУ С.М. Ходзін, намеснік Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Павел Бучэк, дэкан філалагічнага факультэта прафесар І.С. Роўда.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў.
{gallery}2016-11-14{/gallery}


BY

