На філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта 28-29 чэрвеня 2007 г. праходзіла канферэнцыя "Беларуска-польскія літаратурныя, моўныя і гістарычныя сувязі" (да 125-годдзя Янкі Kупалы і Якуба Коласа).
Канферэнцыя пачалася 27 чэрвеня з прэзентацыі новых выданняў польскай беларусістыкі.
Урачыстае адкрыццё канферэнцыі адбылося 28 чэрвеня а 10.00 у аўд. 304.
Удзельнікаў канферэнцыі прывіталі:
- дэкан філалагічнага факультэта прафесар Іван Сямёнавіч Роўда,
- Першы саветнік Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Пётр Казакевіч,
- старшыня Польскага таварыства беларусістаў прафесар Міхал Саевіч,
- ганаровы старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў прафесар Адам Мальдзіс.


BY 
