21 снежня кафедра замежнай літаратуры правяла сустрэчу з выпускніком рамана-германскага аддзялення, паэтам і перакладчыкам Ігарам Куліковым, які перастварыў па-беларуску Рыгведу, адзін з найстаражытнейшых помнікаў індыйскай сакральнай літаратуры. Госць распавёў пра асаблівасці Рыгведы, пра тонкасці перакладу старажытных тэкстаў. Цікавасць студэнцкай аўдыторыі выклікалі таксама пытанні вывучэння санскрыту і далейшыя творчыя планы перакладчыка.
{gallery}2016-12-26{/gallery}


BY 
