Сэрвісы

Майстар-клас Роба Льюiса (Rob Lewis) “Як лічбавыя тэхналогіі змяняюць метады выкладання англійскай мовы”

Майстар-клас Роба Льюiса (Rob Lewis) “Як лічбавыя тэхналогіі змяняюць метады выкладання англійскай мовы”

8 лютага 2017 г. выкладчыкі кафедры англійскага мовазнаўства прынялі ўдзел у майстар-класе ад Брытанскага Савета "Як лічбавыя тэхналогіі змяняюць метады выкладання англійскай мовы", які праводзіў выкладчык англійскай мовы Роб Льюіс ў рамках XXIVМіжнароднага кніжнага кірмашу.

Абмяркоўваліся пытанні аб прафесійным развіцці выкладчыкаў, аб паляпшэнні якасці выкладання і сістэмы ацэнкі ведаў, аб кібербяспецы і аб анлайн тэставанні.

Роб Льюіс - пісьменнік, выкладчык англійскай мовы ўжо больш за 20 гадоў, у асноўным у Еўропе. Апошнім часам ён працуе ў міжнароднай асацыяцыі выкладчыкаў Брытанскага савета, спрыяе прасоўванню онлайн-адукацыi.

{gallery}2017-02-10{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image