Сэрвісы

Сабраўшы краскі зямлі роднай...

Лёс выдання няпросты: ён выходзіць за кошт саміх аўтараў. Артыкулы, змешчаныя тут, адрозніваюцца арыгінальнасцю думак, падыходаў да аналізу фалькллрнай спадчыны беларускага і іншых народаў. З кожным годам спектр пытанняў зборніка павялічваецца, што можна назіраць па тэматычных раздзелах.

Асноўны напрамак дадзенага выдання - падтрымка творчай навуковай моладзі, якая цікавіцца нацыянальнай спадчынай нашага і іншых народаў, дапамога ў ажыццяўленні іх памкненняў. Вельмі прыемна, што ў зборніку друкуюцца не толькі студэнты фіалагічнага факультэта БДУ, але і студэнты ГДУ імя Ф. Скарыны, і студэнты БДПУ імя М. Танка. Запрашаем усіх зацікаўленых далучацца да нашай працы.

Другая частка вечарыны была канцэртная. У праграме канцэрта бралі ўдзел:

  • І. В. Пішчыкаў, выкладчык, канцантмайстар, гарманіст, які выканаў на гармоніку "Лядзецкую польку".
  • Фальклорны гурт БДУ "Тутэйшая шляхта" (мастацкі кіраўнік - к.хім.н. Лявон Махнач).

Два дзіцячыя мастацкія фальклорныя калектывы:

  • "Зовзулэнька" Мяднянскай сярэдняй школы Брэсцкага раёна (мастацкі кіраўнік Яўгенія Бараноўская);
  • "Рудабельскія зорачкі" сярэдняй школы №3 г/п Акцябрскі Акцябрскага раёна Гомельская вобласці (мастацкі кіраўнік Вольга Дульская).

З заключным словам выступіў Аляксей Эдуардавіч Галіч, метадыст аддзела народных мастацкіх рамёстваў і фальклору Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Ён адзначыў, што задача пазашкольнага выхавання і адукацыі ў асяроддзі школьнікаў на сённяшні дзень - знаходзіць і пераймаць ад прадзедаў традыцыю аўтэнтычнага выканання беларускіх спеваў, танцаў, гульняў, папулярызаваць менавіта гэтую, нацыянальна адметную традыцыю, не даваць забыцца пра нашы карані. Задача гэта паспяхова вырашаецца, хаця і не ў тых маштабах, у якіх бы хацелася, дзякуючы зацікаўленасці найперш выкладчыкаў агульнаадукацыйных школ і спецыялістаў па пазашкольным выхаванні дзяцей і моладзі.

На гэтым метапрыемства было скончана. Але не можа закончыцца прыцяжэнне да роднай песні, жаданне чуць яе чароўны і такі дарагі спеў.

Таццяна Марозава, загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору БДУ , к.ф.н., дацэнт, адказны арганізатар мерапрыемства.

Image

Рэсурсы

Image
Image