Сэрвісы

Навуковы семінар «Хрысціянства і беларуская культура (Slavia orthodoxa: традыцыі і сучаснасць)»

Кафедрай гісторыі беларускай літаратуры і кафедрай славянскіх літаратур на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта 18 лістапада 2008 г. быў праведзены Аб’яднаны навуковы семінар «Хрысціянства і беларуская культура (Slavia Orthodoxa: традыцыі і сучаснасць)», прысвечаны 1020-годдзю хрышчэння Русі. У семінары бралі ўдзел:
  • Уладыка Серафім, Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі, прарэктар Інстытута тэалогіі пры БДУ
  • Протаіерэй Сергій Гардун, кандыдат багаслоўя, дацэнт Мінскай Духоўнай Семінарыі і Акадэміі, загадчык Кафедры біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння Інстытута тэалогіі пры БДУ
  • Іерэй Аляксандр Пачопка, клірык Свята-Уваскрасенскага сабора г.Барысава (выпускнік філфака)
  • Алесь Віктаравіч Кароль, кандыдат багаслоўя, дацэнт Мінскай Духоўнай Семінарыі і Акадэміі (выпускнік філфака)
  • Чарота Іван Аляксеевіч, прафесар, доктар філалагічных навук, загадчык кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта БДУ, сакратар Біблійнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
  • Матрунчык Таццяна Аляксееўна, супрацоўнік выдавецкага аддзела праваслаўнага Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў
  • Роўда Іван Сямёнавіч, прафесар, дэкан філалагічнага факультэта БДУ.

Ва ўступным слове загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры, дацэнт Казакова Т.П. падкрэсліла важнасць асэнсавання значэння прыняцця хрысціянства ўсходнімі славянамі для ўзнікнення і развіцця пісьменства на беларускіх землях, станаўлення традыцыі кніжнай культуры Беларусі. Праблемы перакладу біблейскіх кніг і твораў айцоў Царквы на сучасную беларускую мову, закранутыя супрацоўнікамі Біблійнай камісіі, выклікалі глыбокую зацікаўленасць як выкладчыкаў філалагічнага факультэта, так і шырокай студэнцкай аўдыторыі, ад імя якой словы шчырай падзякі і спадзеў на новую сустрэчу выказала студэнтка 4 курса “Беларускай філалогіі” Бурак Вераніка.

Кафедра гісторыі беларускай літаратуры
{gallery}02-12-2008{/gallery} На здымку (злева направа): Уладыка Серафім, Роўда І.С., Протаіерэй Сергій Гардун, Іерэй Аляксандр Пачопка, Кароль А.В., Казакова Т.П.
Image

Рэсурсы

Image
Image