Сэрвісы

Вязынка – 2021

14 мая 2021 года прайшла патрыятычна-асветніцкая акцыя «Вязынка–2021» – свята філалагічнага факультэта БДУ і ўсяго Універсітэта. Менавіта ў Вязынцы нарадзіўся Ясь Луцэвіч, будучы Народны паэт Беларусі Янка Купала (1882 – 1942). У гэтым годзе акцыя была прымеркавана да 100-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Традыцыя правядзення злётаў на радзіме Янкі Купалы была закладзена студэнтамі і выкладчыкамі філалагічнага факультэта яшчэ ў далёкім 1976 годзе. Акцыя адрадзілася ў 90-я гады ХХ ст., а статус агульнаўніверсітэцкай набыла на пачатку ХХІ ст.

Лідары студэнцкіх арганізацый філалагічнага факультэта наведалі музей Янкі Купалы і ўсклалі кветкі да помніка Песняру. Урачыстую частку традыцыйна адкрыў гімн студэнцтва “Gaudeamus” у выкананні актывістаў Творчага саюза. З прывітальным словам выступілі дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Аляксандравіч Важнік і загадчык кафедры рускай мовы Іван Сямёнавіч Роўда.

Гэтая “Вязынка” па-сапраўднаму запомніцца ўсім яркімі нумарамі, якія падрыхтавалі актывісты філалагічнага і ваеннага факультэтаў. У выкананні замежных студэнтаў з Кітая і Туркменістана прагучалі нацыянальныя кампазіцыі і беларускія народныя песні. На свята завітаў аўтар слоў гімна філалагічнага факультэта Канстанцін Пятровіч Цыбульскі. Студэнткі Ганна Зыкава і Кацярына Шохан выканалі гімн разам з ім. Праз дрэннае надвор’е спартыўна-забаўляльная частка мерапрыемсятва была перанесена на іншы дзень.

Усмешкі студэнтаў і выкладчыкаў змаглі ператварыць пахмурны дзень у адзін з найбольш яскравых і незабыўных. Менавіта такой насычанай і душэўнай запомніцца “Вязынка–2021”.

PBK 8531

PBK 8550

PBT 6862

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.