Сэрвісы

Выстава метадычнай літаратуры “Станаўленне і развіццё методыкі выкладання беларускай мовы”

Выстава метадычнай літаратуры “Станаўленне і развіццё методыкі выкладання беларускай мовы”

У рамках Тыдня беларускай мовы на кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ 19 верасня 2022 г. была арганізавана выстава метадычнай літаратуры “Станаўленне і развіццё методыкі выкладання беларускай мовы”. У экспазіцыі прадстаўлены вялікі спектр выданняў: ад кніг Францыска Скарыны да сучасных вучэбных дапаможнікаў новага пакалення. У адкрыцці выставы прынялі актыўны ўдзел студэнты 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філологія (па напрамках)”. Пазнаёміцца з выставай можна на працягу ўсяго тыдня ў аудыторыі 59.

Падчас адкрыцця студэнты ўбачылі першыя дапаможнікі па беларускай мове для школ 1920-30 гг.: “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча (Вільня, 1929 г.), “Граматыка беларускай мовы. Фонэтыка” Язэпа Лёсіка (Менск, 1926 г), і інш. Таксама наведвальнікі даведаліся пра тых, хто пачынаў ставараць дапаможнікі для навучання роднай мове: Алаізу Пашкевіч, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа і інш. Праводзіўся параўнальны аналіз першага (1926 г.) і другога (1930 г.) выдання “Методыкі роднай мовы” (К.М. Міцкевіч, В.П.Тэпін). Студэнтаў зацікавілі і іншыя выданні па методыцы выкладання беларускай мовы, якія можна было патрымаць у руках.

Адкрыццё выставы правялі кандыдат педагагічных навук, дацэнт Ірына Мікалаеўна Саматыя; кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры Андрэй Аляксандравіч Акушэвіч. У падрыхтоўцы выставы актыўны удзел прянялі супрацоўнікі чытальнай залы філалагічнага факультэта БДУ і спецыяліст кафедры Петух Дыяна Аляксандраўна.

изображение viber 2022 09 19 14 42 39 383

изображение viber 2022 09 19 14 42 38 159

изображение viber 2022 09 19 14 42 37 926

изображение viber 2022 09 19 14 42 38 308

изображение viber 2022 09 19 14 42 37 839

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.