21 верасня 2022 года у Рамках тыдня беларускай мовы адбылася адкрытая лекцыя «Я верш пад ззянне бліскавіц запісваю у памяць» (В. Таўлай): Грамадска-культурны феномен паэзіі Заходняй Беларусі праз прызму творчасці М. Танка, А. Іверса і В. Таўлая”, якую прачытаў магістрант Дзмітрый Юркойць.
Ён расказаў пра асаблівасці літаратурнага працэсу ў Заходняй Беларусі, пра жыццёвыя і творчыя шляхі М. Танка, А. Іверса і В. Таўлая, пра асноўныя кірункі іх творчасці, агульнае і адрознае ў поглядах. Вялікую цікавасць выклікалі ілюстрацыі да аповеду, таксама студэнты дэкламавалі вершы паэтаў, а пасля задавалі маладому лектару разнастайныя пытанні і спрачаліся пра ролю паэзіі ў грамадскім жыцці.


BY 
