Сэрвісы

Беларуска-сербкая садружнасць у дзеянніі

Беларуска-сербкая садружнасць у дзеянніі

6 кастрычніка 2022 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшлі Студэнцкія чытанні «Беларуска-сербская садружнасць», прысвечаныя 70-годдзю прафесара Івана Чароты, вядомага славіста, перакладчыка, літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара, акадэміка Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, акадэміка Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры, загадчык кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта БДУ (1993–2017), члена Саюзаў пісьменнікаў Беларусі, Расіі і Сербіі.

На чытаннях прысутнічалі намеснік дэкана па навуковай рабоце дацэнт Таццяна Мальцэвіч, старшыня Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякоў, загадчык кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства дацэнт Таццяна Марозава, дацэнт кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Ганна Навумава.

Адкрыла чытанні намеснік дэкана па навуковай рабоце дацэнт Таццяна Мальцэвіч, якая адзначыла ролю прафесара Івана Чароты ў развіцці сербістыкі ў БДУ і ў нашай краіне. Пасля выступіў ганаровы запрошаны госць чытанняў – старшыня Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякоў, які ўручыў прафесару Івану Чароце вышэйшую ўзнагароду Саюза пісьменнікаў Беларусі – медаль Багдановіча.

У асноўнай частцы чытанняў з дакладамі, прысвечанымі розным аспектам беларуска-сербскіх літаратурных стасункаў, выступілі студэнты 4 курса спецыяльнасці «Славянская (сербская) філалогія». Студэнты 1 курса спецыяльнасці «Славянская (сербская) філалогія» чыталі пераклады на сербскую мову вершаў вядомых беларускіх класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Максіма Танка з анталогіі, якая была складзена Іванам Чаротам; падрыхтавалі крытычны агляд артыкулаў Івана Чароты. Напрыканцы мерапрыемства ўсе прысутныя разам праспявалі сербскую песню пра замаганне сербскага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

 IMG 20221006 165724 731

IMG 20221006 165729 658

IMG 20221006 165736 664

IMG 20221006 165734 948

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.