24 кастрычніка 2022 года (14.25) у актавай зале філалагічнага факультэта адбудзецца паэтычны спектакль «Пад покрывам заступніцы святой».
Пастаноўка прысвечана асветніцы беларускай зямлі Ефрасінні Полацкай. Менавіта ёй усталяваны першы помнік ва ўнутраным дворыку ўніверсітэта. Таксама ў БДУ знаходзіцца ікона святой, якую да 100-годдзя ўніверсітэта падарыў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, і рэпліка крыжа, атрыманая дзякуючы дабрачыннаму фонду «Пакроў».
Удзельнікамі і арганізатарамі мерапрыемства выступілі студэнты ўніверсітэта – удзельнікі клуба аматараў мастацкага слова «КЛУмБа».
У пастаноўцы прымуць удзел студэнты філалагічнага факультэта: Шкляр Марыя, Чарнуха Вікторыя, Гарбунова Аляксандра і выпускнік – Кудакцін Ягор


BY

