27 студзеня 2023 года ў кабінеце-музеі беларускай народнай культуры адбыўся Круглы стол, прымеркаваны да Дня беларускай навукі і прысвечаны Году міра і стварэння. Абмяркоўваліся тэмы захавання ў фальклорнай спадчыне асноўных чалавечых каштоўнасцей: любоў да роднай зямлі, працавітасць, узаемадапамога, сямейныя адносіны; народная педагогіка, выхаванне дзяцей і моладзі ў лепшых традыцыях беларускага народа.
Мадэратарам сустрэчы стала прафесар Ірына Казакова. У дыскусіі прынялі ўдзел: загадчык фальклорнай лабараторыі Вера Дзенісенка, дацэнт кафедры кітайскай філалогіі Чжан Хуншань, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Ганна Мятліцкая, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Марына Свістунова, дацэнт кафедры замежнай літаратуры Нарінэ Шахназаран, дацэнт кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі Вольга Горбач, намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ала Буціна, выкладчыкі і супрацоўнікі розных факультэтаў і падраздзяленняў БДУ.





BY

