Сэрвісы

Даследчык гісторыі ўсходнеславянскіх моў

Даследчык гісторыі ўсходнеславянскіх моў

25 студзеня 2023 года на філалагічным факультэце адбылася прэзентацыя трэцяга па ліку выдання з серыі «Замежная беларусістыка» - зборніка выбраных прац акадэміка Рыгора Піўтарака. Слынны навуковец вядомы сваімі працамі па генезісе ўсходнеславянскіх моў, гісторыі інфінітыва ў беларускай мове, першымі слоўнікамі і падручнікамі па беларускай мове для навучэнцаў устаноў адукацыі Украіны. У зборніку прыводзяцца найбольш значныя публікацыі лінгвіста, прысвечаныя гісторыі і сучаснаму стану беларускай мовы, падаюцца тэксты аўтарэфератаў кандыдацкай (1964) і доктарскай (1989) дысертацый, унушальны бібліяграфічны спіс беларусазнаўчых даследаванняў вучонага.

З аналізам навуковых дасягненняў Рыгора Піўтарака, успамінамі аб супрацоўніцтве вучонага з беларускімі даследчыкамі падзяліліся загадчык кафедры беларускага мовазнаўства, ён жа і адзін са складальнікаў зборніка і навуковы рэдактар серыі прафесар Мікалай Прыгодзіч, дэкан філалагічнага факультэта прафесар Сяргей Важнік, навуковы кіраўнік серыі прафесар Іван Роўда, былыя выкладчыкі беларускай мовы ў Кіеўскім універсітэце імя Т.Р. Шаўчэнкі дацэнты Ірына Караткевіч і Сяргей Запрудскі, спецыяліст Ганна Шваба.

Новае выданне, па словах удзельнікаў прэзентацыі, стане яшчэ адным сведчаннем навуковай зацікаўленасці замежных славістаў да праблем беларусістыкі, дазваляе ўвесці ў кантэкст еўрапейскай лінгвістыкі актуальныя беларусазнаўчыя даследаванні.

30 01 2023 1

30 01 2023 2

30 01 2023

Image

Рэсурсы

Image
Image