Сэрвісы

Дыялогавая пляцоўка «Беларуская мова – духоўны пашпарт народа»

Дыялогавая пляцоўка «Беларуская мова – духоўны пашпарт народа»

20 лютага 2023 года на філалагічным факультэце распачаўся Тыдзень роднай мовы, асноўным мерапрыемствам якога стала дыялогавая пляцоўка «Беларуская мова – духоўны пашпарт народа».

Ад імя кіраўніцтва БДУ з надыходзячым Міжнародным днём роднай мовы ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі павіншавала прарэктар па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях Алеся Прахарэнка.

Ад імя Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь павітаў удзельнікаў Тыдня роднай мовы, а таксама запрасіў да адкрытага дыялогу па актуальных пытаннях рэчаіснасці начальнік Главного упраўлення прафесійнай адукацыі Сяргей Пішчоў.

Адбылося абмеркаванне фільма «Сімвалы беларускай вечнасці» старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, доктара гістарычных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Ігара Марзалюка. Дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Важнік працытаваў выказванне эксперта: «… можна пачуць сёння, што ў беларусаў няма твора роўнага па маштабах раману “Вайна і мір” Льва Талстога… Такі твор ёсць – “Каласы пад сярпом тваім”», і з гонарам адзначыў, што філалагічны факультэт БДУ мае непасрэднае дачыненне да выдання поўнага збору твораў Уладзіміра Караткевіча. На дадзены момант выдадзена 20 тамоў збору.

Загадчык кабінета супастаўляльнага вывучэння кітайскай і беларускай традыцыйных народных культур, адкрытага на філалагічным факультэце 2 лютага 2023 года, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Чжан Хуншань распавёў пра стварэнне манаграфіі «Семейно-обрядовый фольклор белорусов и китайцев в компаративном аспекте», а таксама пра ўнікальны праект «Беларусь вачыма кітайцаў» (можна паглядзець тут). 

Прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта Ірына Казакова падкрэсліла, што «фальклор і народная культура з'яўляюцца вытокам, у якім закладзена мірнае імкненне да працы на карысць сваёй Радзімы, да захавання традыцый і сямейных каштоўнасцей. Менавіта праз гэтыя якасці выяўляецца падабенства народаў Беларусі і Кітая».

Пра дасягненні замежнай беларусістыкі і пра выдавецкую серыю «Замежная беларусістыка» расказаў загадчык кафедры беларускага мовазнаўства, прафесар Мікалай Прыгодзіч.

Музычна-паэтычнай кампазіцыяй упрыгожылі свята студэнты Варвара Штэфірца, Анастасія Сташкевіч, Аляксей Цагельнік і Марыя Шкляр, якая прачытала ўласны твор «Бігосаўская вясна». Гукалі вясну замежныя студэнты спецыяльнасці «Руская філалогія».

Шануйма роднае слова разам!

22 02 23 7

22 02 23 3

22 02 23 5

22 02 23 6

22 02 23 1

22 02 23 2

22 02 23 4

22 02 23 8

22 02 23 9

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.