23 лютага 2023 года, у Дзень абаронцаў Айчыны, адбыўся Тэлемост “Санкт-Пецярбург і яго роля ў станаўленні і развіцці беларускай мовы і літаратуры”, у якім з расійскага боку прынялі ўдзел дэкан філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта дацэнт Міхаіл Вітальевіч Корышаў і загадчык кафедры славянскай філалогіі дацэнт Вольга Віктараўна Раіна, ад БДУ – дэкан філалагічнага факультэта прафесар Сяргей Аляксандравіч Важнік, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства прафесар Мікалай Рыгоравіч Прыгодзіч, загадчык кафедры рускай мовы прафесар Іван Сямёнавіч Роўда, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Уладзімір Георгіевіч Кароткі, магістр спецыяльнасці “Літаратуразнаўства” Кацярына Крыцук-Тарасава.
Падчас абмеркавання праграмы супрацоўніцтва паміж двумя ўніверсітэтамі было вырашана падрыхтаваць тэматычныя старонкі аб літаратурна-грамадскім руху беларусаў у Санкт-Пецярбурзе другой паловы XIX - пачатку XX ст. ва ўніверсітэцкіх малатыражных газетах, стварыць аўтарскі калектыў для падрыхтоўкі зборніка артыкулаў санкт-пецярбургскіх лінгвістаў і літаратуразнаўцаў аб беларускай мове і літаратуры ў серыі “Замежная беларусістыка”, распрацаваць сумесную адукацыйную праграму 2-гадовай магістратуры па мовазнаўстве і літаратуразнаўстве, прыняць удзел у III Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Пісьменнік – мова – стыль” (20-21 верасня 2023 г.), Карпаўскіх чытаннях, навуковай канферэнцыі “Русский язык: система и функционирование” і інш.


BY 
