Сэрвісы

Прэзентацыя выданняў да 80-годдзя прафесара Вячаслава Рагойшы

Прэзентацыя выданняў да 80-годдзя прафесара Вячаслава Рагойшы

1 сакавіка 2023 г. на філалагічным факультэце прайшла прэзентацыя двух адметных выданняў: біябібліяграфічнага паказальніка «Рагойша Вячаслаў Пятровіч: да 80-годдзя з дня нараджэння» і матэрыялаў навукова-практычнага семінара «В. П. Рагойша – педагог, вучоны. Пісьменнік». Абодва выданні сталі своеасаблівым падагульненнем юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю прафесара Вячаслава Рагойшы, вядомага літаратуразнаўца, перакладчыка, крытыка, грамадскага дзеяча, доктара філалагічных навук, прафесара, акадэміка Міжнароднай акадэміі Еўразіі.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў прэзентацыі выступілі старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Ігар Марзалюк і намеснік дэкана па навуковай рабоце, дацэнт Таццяна Мальцэвіч, якія адзначылі ролю прафесара Вячаслава Рагойшы ў развіцці беларускага літаратуразнаўства і наладжванні культурных сувязяў паміж краінамі.

Загадчык аддзела інфармацыйнага абслугоўвання навуковых даследаванняў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Алена Вараб’ёва расказала пра стварэнне біябібліяграфічнага паказальніка «Рагойша Вячаслаў Пятровіч: да 80-годдзя з дня нараджэння», аналагаў якому ў айчыннай бібліяграфічнай галіне яшчэ не было.

Асноўваючыся толькі на назвах публікацый прафесара з біябібліяграфічнага паказальніка, выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства Ганна Альшэўская прадставіла творчую біяграфію-эсэ юбіляра «Вячаслаў Пятровіч Рагойша і яго “Ракаўскі шлях” да Парнаса, або Незвычайнае падарожжа па старонках біябібліяграфічнага паказальніка, прысвечанага жыццю і творчасці доктара філалагічных навук, прафесара Вячаслава Пятровіча Рагойшы – крытыка, літаратуразнаўца, перакладчыка, педагога і паэта».

Загадчык кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства дацэнт Таццяна Марозава прэзентавала зборнік матэрыялаў навукова-практычнага семінара «В. П. Рагойша – педагог, вучоны, пісьменнік», адзначыўшы вартасці і якасныя адрозненні гэтага выдання (наяўнасць такіх структурных частак, як Склад аргкамітэту, Слова юбіляра «Дзесяць цікавостак Вячаслава Рагойшы (з біграфіі)», Знакамітыя выданні прафесара В. П. Рагойшы).

Свае ўражанні ад выданняў выказаў загадчык кафедры беларускага мовазнаўства, прафесар Мікалай Прыгодзіч, які падкрэсліў практычную значнасць паказальніка і навуковую вартасць матэрыялаў семінара.

З паведамленнямі пра запатрабаваннасць і важнасць адзначаных выданняў выступілі студэнты 1 курса спецыяльнасці «Славянская філалогія» – Антонава Ева-Луіза, Кавалеўская Кацярына, Чаўкота Іван, Напреенко Ганна.

Напрыканцы са словамі ўдзячнасці і настаўлення выступіў прафесар Вячаслаў Рагойша, які адзначыў ролю ўніверсітэта, факультэта і кафедры ў яго жыцці і пажадаў студэнтам і выкладчыкам шчаслівага лёсу і творчай працы на карысць нашай краіны.

 DSC 3246

DSC 3220

DSC 3226

DSC 3307

DSC 3255

DSC 3259

DSC 3279

DSC 3227

DSC 3239

DSC 3287

 

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.