Сэрвісы

Тэрміналогія фалькларыстыкі ХХІ стагоддзя

Тэрміналогія фалькларыстыкі ХХІ стагоддзя

 16 сакавіка 2023 г. на філалагічным факультэце БДУ прайшло пасяджэнне круглага стала «Тэрміналогія фалькларыстыкі ХХІ стагоддзя». Мерапрыемства было арганізавана кафедрай тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства і вучэбна-навуковай лабараторыяй беларускага фальклору. На круглым стале прысутнічалі фалькларысты кафедры разам загадчыкам дацэнтам Таццянай Марозавай, супрацоўнікі лабараторыі, студэнты 2 курса спецыяльнасці «Руская філалогія», аспіранты кафедры.

Мадэратарам выступіла дацэнт кафедры Вольга Прыемка, якая адкрыла пасяджэнне і пазнаёміла прысутных з дакладам «Праблема тэрміналагічнай забяспечанасці фалькларыстыкі», асобна спыпіўшыся на дасягненнях і здабытках фалькларыстычнай школы БДУ. Далей з дакладамі, прысвечанымі пытанням фалькларыстыкі як інтэгратыўнай дысцыпліны і антрапалогіі фальклорнай творчасці, выступілі студэнты Настасся Любчынская і Лізавета Алёшына. На пытаннях фалькларызму і фалькларызацыі, тыпалогіі фальклорнага твору, міфасферы і фальклору, вызначэння фальклорных жанраў сваю ўвагу засяродзілі студэнты Кацярына Ярмоленка, Яна Стакун, Ілона Калпак, Настасся Джэжора, Нэлі Аляксандрава.

Асноўваючыся на выніках уласных навуковых даследаванняў, выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства Ганна Альшэўская прадставіла новую тэрміналогію звышнатуральных істот.

Дацэнт кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства Таццяна Лук’янава выступіла з дакладам «Слоўнік тэрмінаў і паняццяў фалькларыстыкі ХХІ ст.».

Удзел у мерапрыемстве спрыяў раскрыццю студэнтамі свайго навуковага патэнцыялу і ўзбагачэнню вопытам работы па падрыхтоўцы навуковых паведамленняў і дакладаў.

20 03 2023

20 03 2023 1

20 03 2023 2

20 03 2023 3

20 03 2023 4

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.