Сэрвісы

Дзень абароны дзяцей на філалагічным факультэце

Дзень абароны дзяцей на філалагічным факультэце

1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей, які прыпадае на першы дзень лета, адзначаюць ва ўсім свеце з 1950 года.

Сёння на філалагічным факультэце прайшла акцыя Псіхалагічнай службы БДУ, прымеркаваная да гэтай даты. Куратар-псіхолаг Алег Дземянчук і сацыяльны педагог факультэта Дзіна Лукашэвіч павіншавалі з гэтым цудоўным святам шматдзетных бацькоў-выкладчыкаў нашага факультэта: Вольга Прыемка дацэнт кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства; Святлана Халілі-Квасава старшы выкладчык кафедры прыкладной лінгвістыкі; Андрэй Акушэвіч загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры; Дзмітрый Гоман дацэнт кафедры класічнай філалогіі; Валянціна Захарэвіч старшы выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства; Таццяна Мальцэвіч намеснік дэкана па навуковай рабоце.

Дэкан факультэта Сяргей Важнік звярнуў увагу на неабходнасць падтрымання традыцыйных сямейных каштоўнасцей у маладзёжным асяроддзі.

Таццяна Мальцэвіч падкрэсліла прафесійны складнік Міжнароднага дня абароны дзяцей для факультэта, які рыхтуе будучых педагогаў.

Image

Рэсурсы

Image
Image