Сэрвісы

Падведзены вынікі конкурсу творчых праектаў ”Біяграфія пісьменніка ў люстэрка іншых жанраў”

Падведзены вынікі конкурсу творчых праектаў ”Біяграфія пісьменніка ў люстэрка іншых жанраў”

5 снежня 2023 года на філалагічным факультэце БДУ прайшло ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў творчага праекта “Біяграфія пісьменніка ў люстэрку іншых жанраў”. Арганізатарам конкурсу, які праводзіўся з 30 кастрычніка па 30 лістапада 2023 года, выступіла кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства. У конкурсе прынялі ўдзел студэнты 3-га і 4-га курса спецыяльнасці «Руская філалогія» і «Беларуская філалогія» (усяго 39 чалавек).

У журы конкурсу ўвайшлі выкладчыкі кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства: доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Іванаўна Шамякіна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Вольга Віктараўна Прыемка, выкладчык Ганна Сяргееўна Альшэўская.

На цырымоніі ўзнагароджання прысутнічалі загадчык кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства Таццяна Анатольеўна Марозава, беларускія студэнты 2-га курса і замежныя студэнты 4-га курса спецыяльнасці «Руская філалогія». Курыравала мерапрыемства выкладчык кафедры Ганна Сяргееўна Альшэўская.

Творчыя біяграфіі пісьменнікаў былі падрыхтаваны студэнтамі-канкурсантамі ў жанры казкі, летапісу, біяграфіі-эсэ, у форме дзённіка пісьменніка, інтэрв’ю, часопіснага артыкула і нават тікток-відэа. Некаторыя студэнты стварылі п’есы, якія даюць уяўленне аб жыцці і творчасці таго ці іншага пісьменніка.

         Актыўны ўдзел у прэзентацыі творчых работ удзельнікаў конкурсу прынялі студэнты 2-га курса спецыяльнасці «Руская філалогія»: Ульяна Пятровіч, Аліна Грабоўская, Артур Манкевіч, Аліна Каспяровіч, Ганна Лецка, Валерыя Аляшкевіч, Дар’я Іванова, Надзея Глінская, Паліна Хінко, Станіслаў Астроўскі, Таццяна Зубрыцкая, Валерыя Аляшкевіч, Карына Лабідзіна. На мерапрыемстве яны інсцэніравалі журналісцкае інтэрв’ю з пісьменнікам і ўрыўкі з трох п’ес, аўтарамі якіх з’яўляліся ўдзельнікі конкурсу, а таксама аказалі садзейнічанне ў стварэнні фота- і відэакантэнту мерапрыемства.

         Дыпломы I ступені атрымалі студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» Аліна Літошка, студэнткі 3 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» Міраслава Лось і Кацярына Мельнічук; дыпломы II ступені – студэнты 4 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» Кацярына Залоска, Ганна Малітвавік, Дзмітрый Суднік, а таксама студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» Анастасія Джежора; дыплом III ступені – студэнткі 3 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» Паліна Нгамека і Сусана Пінчук, а таксама студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» Анастасія Журнавіч. Астатнія ўдзельнікі атрымалі граматы за ўдзел у творчым праекце.

Усе творчыя работы будуць размешчаны на адукацыйным партале філалагічнага факультэта на старонцы кафедры. Пазнаёміцца з імі змогуць прыхільнікі і аматары не толькі славянскай, але і замежнай літаратуры.

G2.gif

Image

Рэсурсы

Image
Image