20 снежня 2023 года на філалагічным факультэце БДУ былі падведзены вынікі конкурсу творчых работ “Мірнае неба над маёй Беларуссю”. Конкурс быў арганізаваны кафедрай тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году міра і стварэння. Праводзіўся сярод студэнтаў 1 і 2 курса спецыяльнасцей “Руская філалогія”, “Славянская філалогія” і “Рамана-германская філалогія” з 8 лістапада па 10 снежня. Студэнтам прапаноўвалася прадставіць свае тэматычныя працы ў выглядзе эсэ, казкі, навуковага дыспуту і інш. У склад журы конкурсу былі ўключаны выкладчыкі кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства дацэнты Таццяна Марозава, Алена Вострыкава, Таццяна Лук’янава і выкладчык Ганна Альшэўская.
Усяго на конкурс было пададзена 53 работы ў жанрах эсэ, казкі і ў форме верша. Дыплом 1 ступені атрымала паланістка 1 курса Соф’я Акуневіч, дыплом 2 ступені – паланістка 1 курса Паліна Бушкова. Дыпломамі 3 ступені адзначаны студэнтка 1 курса польскай філалогіі Ангеліна Арцюшэўская, студэнтка 1 курса рускай філалогіі Анастасія Асадчая і студэнтка 2 курса рускай філалогіі Наталля Сокава. Граматамі ўдзельніка конкурсу былі ўзнагароджаны студэнты 1 курса рамана-германскай філалогіі Арына Андрыеўская, Аляксандра Бречко, Карына Аўсяннікава, Ганна Сушко, Леаніла Сушкевіч, Паліна Пінчук, Арына Флейшар.
Усе творчыя работы нашых студэнтаў размешчаны на старонцы кафедры на адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ. Курыравала мерапрыемства загадчык кафедры Таццяна Марозава.


BY

