19 сакавіка 2024 на факультэце міжнародных адносін пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Далідовіч Вольгі Уладзіміраўны сумесна са студэнтамі 4 курса філалагічнага факультэта, якія праходзяць педагагічную (пераддыпломную) практыку на ФМА, было праведзена пасяджэнне італьянскага размоўнага клуба на тэму "Vivere sani" па пытаннях вольнага часу, здаровага ладу жыцця і спорту.
Студэнтам спецыяльнасцей "Сусветная эканоміка" і "Мытная справа", якія вывучаюць італьянскую мову як першую і другую замежную, былі прапанаваны пытанні для абмеркавання з такіх катэгорый, як "Спорт", "Здаровы лад жыцця", "Здаровае харчаванне", "Актыўны вольны час", аднак гутарка, вядома, не абмежавалася гэтымі тэмамі. Экспертамі, якія кіруюць і курыруюць групы, выступілі студэнты філалагічнага факультэта Лебедзева Кацярына, Сікачова Кацярына, Песенка Вольга, Гермацкая Ксенія і Марчанка Ангеліна (кіраўнікі практыкі - загадчык кафедры раманскага мовазнаўства Тучынскі Аляксей Віктаравіч і старшы выкладчык гэтай жа кафедры Каіронi Надзея Львоўна).
Варта адзначыць, што мерапрыемства прайшло ў сяброўскай, нязмушанай атмасферы, што спрыяла развіццю як навыкаў спантаннасці маўлення на італьянскай мове, так і развіццю камунікатыўных здольнасцей студэнтаў.
Спадзяемся, што такая форма працы спадабалася студэнтам і надалей стане рэгулярнай.
Выказваем падзяку студэнтам факультэта міжнародных адносін за дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні пасяджэння размоўнага клуба на італьянскай мове!







BY

