19, 27 і 28 сакавіка на філалагічным факультэце прайшлі пасяджэнні раённых вучэбна-метадычных аб’яднанняў настаўнікаў рускай мовы і літаратуры Фрунзенскага, Першамайскага і Цэнтральнага раёнаў г. Мінска. Тэма пасяджэнняў – удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка па пытаннях развіцця і выхавання асобы сродкамі вучэбнага прадмета.
Арганізатарам мерапрыемстваў выступіла кафедра рускай мовы. Настаўнікаў прывіталі дэкан С.А. Важнік, намеснік дэкана Т.В. Мальцэвіч і загадчык кафедры рускай мовы І.С. Роўда. З дакладамі на пасяджэннях выступілі прафесар Т.М. Валынец, дацэнт В.К. Голубева, дацэнт В.У. Зуева, старшы выкладчык А.А. Занкавец. Пасяджэнні 27 і 28 сакавіка праводзіліся сумесна з кафедрай рускай літаратуры. Старшы выкладчык А.Ю. Гарбачоў, дацэнт Л.В. Камлюк-Ярашэнка і дацэнт А.С. Іванова падзяліліся сваімі ідэямі ў галіне работы з адоранымі вучнямі.






BY

