Сэрвісы

"Здароўе нацыі пачынаецца з мяне"

"Здароўе нацыі пачынаецца з мяне"

25.04.2024 выкладчыкамі кафедры англійскага мовазнаўства Бурдыка П.В., Гуляй А.В. і Сянько А.А. было праведзена выхаваўчае мерапрыемства на тэму "Здароўе нацыі пачынаецца з мяне" са студэнтамі 1 і 2 курсаў спецыяльнасці "Рамана-германская (англійская) філалогія". 

Арганізаванае з мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця і павышэння цікавасці да спартыўнага жыцця краіны, мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ў студэнтаў свядомага стаўлення да пытанняў фізічнай культуры і пашырэнне іх ведаў у галіне розных варыянтаў спартыўнай самарэалізацыі. 
Мерапрыемства праходзіла на англійскай мове і складалася з некалькіх этапаў, якія дазволілі студэнтам патрэніраваць цэлы набор навыкаў і папрацаваць з інфармацыяй рознага плана. На першым этапе студэнты ў малых групах прадставілі праекты, якія адлюстроўваюць ролю спорту ў розных краінах свету. Пасля гэтага быў праведзены квіз на аснове прадстаўленага матэрыялу, які дазволіў студэнтам праверыць свае веды праслуханай інфармацыі і паспаборнічаць у камандах. Заключным этапам стала правядзенне сесіі дэбатаў, закранаючай важныя аспекты спартыўных рэалій, якія хутка змяняюцца. Дыскусія дазволіла студэнтам паглыбіцца ў нюансы функцыянавання спартыўнага жыцця розных краін і правесці якасны абмен думкамі па прапанаваных пытаннях.
2024.04.25 ВМ 1
2024.04.25 ВМ 2
2024.04.25 ВМ 3
2024.04.25 ВМ 4
Image

Рэсурсы

Image
Image