Сэрвісы

Вынікі конкурсу творчых работ (эсэ) «Роля сямейных адносінаў у сучасным свеце»

Вынікі конкурсу творчых работ (эсэ) «Роля сямейных адносінаў у сучасным свеце»

16 мая 2024 года на філалагічным факультэце БДУ былі падведзены вынікі конкурсу творчых пісьмовых работ (эсэ) “Роля сямейных адносінаў у сучасным свеце”. Конкурс арганізавала кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства, якая абвясціла аб яго правядзенні ў сакавіку. У конкурсе ўзялі ўдзел студэнты другога курса спецыяльнасцей «руская філалалогія» і «славянская філалогія» філалагічнага факультэта.

На конкурс была прадстаўлена 21 работа. У склад членаў журы конкурсу ад кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства ўвайшлі кандыдаты філалагічных навук, дацэнты Таццяна Марозава, Таццяна Лук’янава, Вольга Прыемка.

Лепшай работай было прызнана эсэ студэнткі 2 курса спецыяльнасці «славянская філалогія» Кацярыны Кавалеўскай. Другое месца падзялілі судэнты спецыяльнасці “руская філалогія” Артур Манкевіч і Ірына Куніцкая. Трэцяе месца занялі студэнт спецыяльнасці “руская філалогія” Аліна Каспяровіч, Таццяна Зубрыцкая і студэнтка спецыяльнасці «славянская  філалогія» Уладзіслава Грынкевіч. Прызёры і ўдзельнікі конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі і граматамі.

zlrfslketnrldl86469w_1.jpg

zlrfslketnrldl86469w_2.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.