19 чэрвеня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі адбылася цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання лаўрэатаў ХХХ Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ. Сярод сямі пераможцаў з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта двое прадстаўнікоў філалагічнага факультэта – аспірантка 1 года навучання Яніна Аляксееўна Аляксеенка і выкладчык кафедры замежнай літаратуры Антон Анатольевіч Карпіевіч. Навуковы кіраўнік абаіх – загадчык кафедры замежнай літаратуры Ганна Міхайлаўна Бутырчык. Конкурсныя работы «Рэцэпцыя вобраза Шэкспіра ў англафонных літаратурах мяжы ХХ – ХХІ стагоддзяў» і «Міфапаэтыка “Афрыканскай трылогіі” «Чынуа Ачэбе» сталі часткай выканання кафедральнай навуковай тэмы «Нацыянальны наратыў у сусветнай літаратуры».
Акрамя таго, граматай Міністэрства адукацыі Беларусі за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, паспяховае кіраўніцтва навуковымі работамі студэнтаў узнагароджана дацэнт кафедры замежнай літаратуры Алена Аляксандраўна Барысеева.




BY

