Сэрвісы

Выстава "З глыбіні стагоддзяў: стараабрадніцкія кнігі кірылічнага друку" на філфаку БДУ.

Выстава "З глыбіні стагоддзяў: стараабрадніцкія кнігі кірылічнага друку" на філфаку БДУ.

23 верасня на філалагічным факультэце БДУ прайшла міні-выстава "З глыбіні стагоддзяў: стараабрадніцкія кнігі кірылічнага друку". Старшы выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Рааго Павел Аляксандравіч прадставіў студэнтам-першакурснікам спецыяльнасцей «Беларуская філалогія» і «Славянская філалогія» частку ўласнай калекцыі друкаваных і рукапісных стараабрадніцкіх кніг, пазнаёміў з асаблівасцямі іх вытворчасці і афармлення, са складанасцямі, што ўзнікаюць падчас іх атрыбуцыі. Выставе папярэднічаў кароткі аповед пра спецыфіку стараабрадніцкай кніжнай культуры і стараабрадніцтва ў цэлым. Студэнты змаглі на свае вочы ўбачыць, а таксама пагартаць і пачытаць некалькі рэдкіх выданняў, кожнае з якіх па-свойму цікавае. Так, "Псалтыр" 1733 года, надрукаваны ў друкарні праваслаўнага брацтва Богаяўлення ў Магілёве, з'яўляецца адной з першых кніг, выдадзеных стараверамі. «Часоўнік» 1793 года вылучаецца дароўным надпісам, які сведчыць, што раней ён належаў саратаўскаму купцу Фёдару Якаўлевічу Дружыніну (у цэнтры Саратава дагэтуль можна ўбачыць узведзены ў 1898 годзе «дом Дружыніна»). Друкаваны «Залатавуст» 1812 года змяшчае каляровую рукапісную выяву Іаана Залатавуста, выкананую па ўсіх іканаграфічных канонах. "Азбука пачатковага вучэння" 1918 года знаёміць, з якіх кніг пачынаўся працэс навучання дзяцей-стараабрадцаў. Асаблівую ўвагу сваім афармленнем і зместам прыцягнулі рукапісныя тэксты, створаныя ў другой палове XIX стагоддзя. На выставе таксама можна было пазнаёміцца з тэматычна блізкім уніяцкім «Малітвасловам», выдадзеным у Пачаеўскай лаўры ў 1741 годзе (уніяцкія выданні ў цэлым з'яўляюцца вельмі рэдкімі на сённяшні дзень). Першакурснікі праявілі жывую цікавасць да экспазіцыі, мелі магчымасць задаць усе пытанні, якія іх цікавілі, і ў прамым сэнсе гэтага слова дакрануцца да гісторыі.

gjyhtjuyk.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.