Сэрвісы

XI Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Лінгвадыдактыка. Новыя тэхналогіі ў навучанні рускай мове як замежнай»

XI Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Лінгвадыдактыка. Новыя тэхналогіі ў навучанні рускай мове як замежнай»

24 кастрычніка 2024 г. на кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся XI Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Лінгвадыдактыка. Новыя тэхналогіі ў навучанні рускай мове як замежнай». Фармат семінара дазволіў сабраць лепшых русістаў Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць русскую мову замежным студэнтам ў вышэйшых навучальных установах краіны.

Мадэратары семінара – старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ціхановіч Вераніка Станіславаўна, старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Лебядзеўская Таццяна Васільеўна,  дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ганчар Рыгор Рыгоравіч.

Адкрыла семінар кандыдат філалагічных навук Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта (РФ) Зубчанка Віялета Вадзімаўна з дакладам па пытаннях вывучэння колераазначэнняў у групах кітайскіх студэнтаў-лінгвістаў прадвінутага ўзроўню (на матэрыяле паэтычных надпісаў да акварэляў М. Валошына)

З дакладамі, тэмы якіх ахоплівалі прыватныя і агульныя пытанні мовазнаўства і лінгвадыдактыкі, выступілі ўдзельнікі семінара. Вялікую цікавасць ва ўсіх удзельнікаў выклікалі даклады і прэзентацыі Гардукевіч Марыны Чаславаўны (БДПУ), Надумовіч Людмілы Міхайлаўны (МДЛУ), Дзянісавай Інгі Мікалаеўны (БДУКМ), Паўловіч Аліны Сяргееўны (БДТК), Вайтовіч Наталлі Уладзіміраўны (БДУ), Храмчанка Таццяны Аляксандраўны (БДУ) і інш.

Выкладчыкі прадставілі агульнай увазе вынікі сваёй навуковай працы: традыцыйныя і новыя тэхналогіі ў рабоце над музычнай тэрміналогіяй з замежнымі навучэнцамі (з ужываннем сучасных лічбавых тэхналогій); выкарыстанне анлайн-сэрвісаў у мэтах павышэння эфектыўнасці навучання рускай мове як замежнай; прэзентацыя новага вучэбна-метадычнага дапаможніка для студэнтаў падрыхтоўчага аддзялення БДУ, а таксама спосабы фарміравання іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыі з дапамогай сацыяльнага відэакантэнту ў гульнявым фармаце (з вопыту работы).  

У рамках семінара ажыццяўлялася работа 6 секцый:

 - сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў навучанні рускай мове як замежнай;

- дыскурсіўны метад у навучанні рускай мове як замежнай;

- кагнітывізм ў навучанні рускай мове як замежнай;

 - IT-падыходы да моўнай падрыхтоўкі;

- адукацыйныя стандарты ў выкладанні курса рускай мовы як замежнай;

 - руская мова ў сучаснай адукацыйнай прасторы: тэндэнцыі і перспектывы.

Усяго ў рабоце семінара прынялі ўдзел 24 спецыяліста у галіне лінгвадыдактыкі, тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі.

Падводзячы вынікі семінара, удзельнікі адзначылі, што гэты фармат навуковай і метадычнай работы неабходны для далейшага развіцця беларускай метадычнай школы выкладання рускай мовы як замежнай.

Па выніках семінара будзе апублікаваны зборнік навуковых артыкулаў «Лінгвадыдактыка».

1000001143.jpg

1000001155.jpg

1000001139.jpg

1000001159.jpg

1000001162.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.