1 лістапада 2024 года ў рамках работы Школы юнага літаратуразнаўца і фалькларыста па ініцыятыве кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства філалагічны факультэт наведалі навучэнцы 8–11 класаў УА «Навіцкавіцкая сярэдняя школа імя У.Г. Ігнацюка» Камянецкага раёна, Брэсцкай вобласці. Навучэнцаў суправаджалі настаўнік вышэйшай катэгорыі Атрошчанка Юлія і намеснік дырэктара Міхайлюк Наталля.
Дацэнт кафедры Прыёмка Вольга правяла экскурсію па факультэце, распавяла пра перавагі навучання на філалагічным факультэце БДУ. Госці наведалі лекцыю дацэнта Марозавай Таццяны, дзе змаглі пагутарыць са студэнтамі 1 курса спецыяльнасці «Руская філалогія». Затым госці наведалі кабінет-музей Беларускай народнай культуры, спецыяліст якога Андрон Сафія правяла экскурсію, распавёўшы аб экспанатах музея.
Школьнікі з радасцю пазнаёміліся з выкладчыкамі кафедры, з задавальненнем пагутарылі са студэнтамі і выказалі пажаданні ў будучыні стаць студэнтамі філалагічнага факультэта БДУ.





BY

