Сэрвісы

СТВАРАЕМ НАТХНЕННЕ!

СТВАРАЕМ НАТХНЕННЕ!

31 кастрычніка 2024 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (чытальная зала Фундаментальнай бібліятэкі БДУ) адбылася сустрэча студэнтаў спецыяльнасці “Руская філалогія” з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, членам Саюза пісьменнікаў Расіі, членам Беларускага саюза журналістаў пісьменнікам Сяргеем Клімковічам.

Давайце даведаемся аб уражаннях студэнтаў ад гэтай сустрэчы.

***

«Сустрэча з Сяргеем Уладзіміравічам мяне ўразіла. Было вельмі цікава паслухаць сапраўднага пісьменніка, які распавядае пра сваю справу».

***

«Аўтар падзяліўся сваім творчым працэсам, займальна распавядаў пра свае кнігі. Атмасфера была прыязнай і нязмушанай, студэнты актыўна задавалі пытанні. Увогуле, сустрэча была не толькі пазнавальнай, але і вельмі натхняльнай!»

***

«Сустрэча з пісьменнікам - унікальная магчымасць для студэнтаў філалагічнага факультэта.

У сучасным свеце дзіцячая літаратура займае асаблівае месца ў свеце кніг. Яна дапамагае сфарміраваць асобу, развіць уяўленне і палепшыць творчыя навыкі. У цэнтры дзіцячай літаратуры знаходзіцца дзіцячы пісьменнік, які стварае цудоўныя гісторыі. Нібы чараўнік, ён дапамагае адчыняць дзверы ў дзіўныя сусветы.

Сяргей Уладзіміравіч расказаў нам пра свой вопыт і даў парады па развіцці літаратурных уменняў і навыкаў. Таксама пісьменнік падзяліўся сваім працэсам стварэння кніг, расказаў пра сваіх персанажаў.

Асабіста ў мяне сустрэча з пісьменнікам пакінула станоўчыя і яскравыя ўражанні!»

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Андрэй Аляксандравіч Акушэвіч, старшы выкладчык Надзея Леанідаўна Ніжнёва-Ксенафонтава і дацэнт Валянціна Юльянаўна Дылеўская.

2_2.jpg

3_2.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.