Сэрвісы

«БУДУЧЫНЮ МАЕ ТОЙ, ХТО ПАМЯТАЕ МІНУЛАЕ…»

 «БУДУЧЫНЮ МАЕ ТОЙ, ХТО ПАМЯТАЕ МІНУЛАЕ…»

З 1 лістапада па 27 лістапада 2024 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце арганізаваны цыкл асветніцкіх мерапрыемстваў «Слова – сіла нацыі», прысвечаных святкаванню 85-годдзя з дня заснавання філалагічнага факультэта БДУ.

19 лістапада 2024 года настаяцель прыхода Храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, мітрафорны протаіерэй Фёдар Поўны здзейсніў Падзячны малебен у гонар 85-годдзя з дня заснавання філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама Літыю ў памяць аб дэканах і выкладчыках, жыццё і дзейнасць якіх былі звязаны з філалагічным факультэтам на працягу ўсёй гісторыі яго існавання.

У гэты асаблівы дзень высокай узнагароды: Медаль “За подзвіг храмабудаўніцтва” Храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, былі ўдастоены ганаровы дэкан філалагічнага факультэта Іван Сямёнавіч Роўда і дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Аляксандравіч Важнік.

Іван Сямёнавіч падзякаваў протаіерэю Фёдару Поўнаму за магчымасць сустрэцца ў сценах Храма на саборным мерапрыемстве і ў сваім памятным слове адзначыў: «Мне здаецца, адной з самых выдатных якасцяў чалавека з’яўляецца памяць, падзяка. Мы заўсёды павінны быць удзячнымі тым, хто нешта добрае зрабіў для нас, для нашага факультэта, для нашага ўніверсітэта. І не забываць пра гэта ніколі. Мы вельмі часта кажам: Бог усё бачыць. Насамрэч, ён усё бачыць таму, што Бог глядзіць на нас зверху, а бачыць знутры, як глядзяць на нас тыя, хто працаваў на нашым факультэце шмат гадоў таму, хто заклаў аснову нашага факультэта, стаяў ля яго вытокаў. Мы заўсёды будзем удзячныя гэтым людзям і не забудзем пра іх ніколі. У сваёй паўсядзённай працы мы перыядычна ўспамінаем пра гэтых людзей, але, калі мы збіраемся ў царкве і прысвячаем ім гэты дзень, мы канцэнтруем усю сваю ўвагу на іх, на падзяцы ім, успамінаем пра іх».

Сяргей Аляксандравіч у сваім падзячным слове працытаваў Сергія Раданежскага: “Любоўю і яднаннем выратуемся”. Дэкан падкрэсліў, што сёння студэнты і выкладчыкі, дзякуючы прадастаўленай протаіерэем Фёдарам Поўным магчымасці здзейсніць усеагульную малітву ў Храме-помніку, сабраліся разам, каб узгадаць тых, хто ствараў славу філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: «Нашы калегі ўжо не з намі, але мы памятаем пра іх, і наша памяць вечная!

Яго Высокапрападобнасць протаіерэй Фёдар Поўны падзякаваў прысутным у храме за памяць, якая сапраўды вечная, і ўспомніў словы класіка: «Многое на земле от нас скрыто, но взамен того даровано нам тайное сокровенное ощущение живой связи нашей с миром иным, с миром горним и высшим, да и корни наших мыслей и чувств не здесь, а в мирах иных. Вот почему и говорят философы, что сущности вещей нельзя постичь на земле. Бог взял семена из миров иных и посеял на сей земле и взрастил сад свой, и взошло все, что могло взойти, но взращенное живет и живо лишь чувством соприкосновения своего таинственным мирам иным; если ослабевает или уничтожается в тебе сие чувство, то умирает и взращенное в тебе. Тогда станешь к жизни равнодушен и даже возненавидишь ее. Мыслю так».

Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства наведалі тэматычную экспазіцыю “Музей памяці” і крыпту Храма Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу “Храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі”, даведаліся аб маладзёжным руху пры прыходзе Храма-помніка.

Як слушна заўважыў протаіерэй Фёдар Поўны: «Цуд міласці Божай сугучны моладзі». Пра гэта гавораць водгукі студэнтаў-удзельнікаў памятнай акцыі.

«Я лічу, што такія мерапрыемствы сапраўды важныя і каштоўныя. У першую чаргу гэта дапамагае пашыраць свой светапогляд, бо адзін са спосабаў пазнання свету – гэта рэлігія. Ведаючы яе асаблівасці, мы пачынаем лепей разумець учынкі іншых людзей, гісторыю і навакольны свет. Негледзячы на нашу прыналежнасць да пэўнай канфесіі, важна ведаць і з павагай ставіцца да кожнай з іх» (Каласоўская Анастасія, 1 курс).

«Зусім нядаўна разам з першакурснікамі і выкладчыкамі я наведала Храм-помнік Усіх Святых. Гэты вопыт пакінуў глыбокі след у маім сэрцы. Храм, з яго велічнай архітэктурай і атмасферай прымірэння, стаў для мяне не проста будынкам, а сапраўдным сховішчам для спакою і роздуму. Сам храм, які будаваўся 27 годоў, вельмі прыгожы і багаты як унутры , так і звонку. Ходзячы, ты адчуваеш, наколькі зроблена ўсё з увагай да дэталяў і з густам! Сцены ўпрыгожаны фрэскамі і абразамі, якія распавядаюць сваю гісторыю. Уразіла экскурсія ў музеі. А самае цікае, што засталося ў сэрцы – гэта служба ў гонар выкладчыкаў і навучэнцаў! У гэты момант мяне ахапіла пачуццё глыбокай падзякі ўсім, хто стаў арганізатарам гэтага цудоўнага мерапрыемства! Вельмі ўдячна філалагічнаму факультэту, які даў магчымасць адчуць на сабе спакой і чысціню!» (Бяльковіч Лізавета, 1 курс).

gdsbdfbhfbhdn_1.jpg

gdsbdfbhfbhdn_2.jpg

gdsbdfbhfbhdn_3.jpg

gdsbdfbhfbhdn_4.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.