Сэрвісы

ПОВЯЗЬ ЧАСОЎ, або тры грані аднаго моманту

ПОВЯЗЬ ЧАСОЎ, або тры грані аднаго моманту

У рамках правядзення мерапрыемстваў да 85-годдзя з дня заснавання філалагічнага факультэта БДУ 21 лістапада 2024 года адбылася прэзентацыя стылізаванай фотавыставы “Повязь часоў”.

Ініцыятарам і арганізатарам мерапрыемства выступіла вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства. На мерапрыемстве прысутнічалі намеснікі дэкана, загадчыкі кафедр, выкладчыкі і супрацоўнікі факультэта, а таксама студэнты спецыяльнасці “Беларуская філалогія”.

З прывітальным словам выступіў дэкан філалагічнага факультэта дацэнт Сяргей Важнік. Ён узгадаў словы класіка: “Мае будучыню той, хто памятае мінулае”, а таксама адзначыў, што на стэндзе ў асноўным прадстаўлены фотаздымкі супрацоўнікаў кафедр беларускай літаратуры і беларускага мовазнаўства.

Прафесар, загадчык кафедры рускай мовы Іван Роўда і прафесар кафедры беларускага мовазнаўства Мікалай Прыгодзіч узгадалі сваіх настаўнікаў, якіх памятаюць некалькі пакаленняў выпуснікоў-філолагаў.

Загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору Вера Дзянісенка расказала прысутным пра ідэю стварэння фотавыставы, этапы працы над падрыхтоўкай матэрыялаў для будучай экспазіцыі стэнда, а таксама падкрэсліла важную ролю і ўнікальнасць фотаархіва Фонду фальклорных матэрыялаў. Асобна яна ўзгадала пра былога навуковага супрацоўніка лабараторыі Віктара Каратая, дзякуючы якому захаваўся фотаархіў, а таксама былі зроблены дэталёвыя расшрыфроўкі да фотаздымкаў супрацоўнікаў і выкладчыкаў.

Прэзентацыя выставы “Повязь часоў” завяршылася традыцыйным сумесным фота супрацоўнікаў філалагічнага факультэта, якое таксама стане часткай гісторыі моцнай філфакаўскай сям’і.

IMG_20241122_142344_808.JPG

IMG_20241122_142416_731.JPG

IMG_20241122_142410_579.JPG

IMG_20241122_142732_554.JPG

IMG_20241122_145240_155.JPG

Image

Рэсурсы

Image
Image