18.12.2024 старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Ю. А. Жукава і студэнты 1 курса рамана-германскай (англійскай) філалогіі правялі круглы стол на тэму «Каштоўнасныя адносіны да свайго псіхафізіялагічнага здароўя. Я – гармонія ўнутранай карціны здароўя». Мэта мерапрыемства – фарміраванне матывацыі да ўмацавання здароўя.
Падчас мерапрыемства студэнты прадставілі свае прэзентацыі, у якіх пазначылі актуальнасць далучэння моладзі да здаровага ладу жыцця, якую трэба пачынаць з фармавання матывацыі быць здаровым. Сярод перашкод да здаровага ладу жыцця студэнтамі выдзелены наступныя: паскарэнне рытму жыцця, нарастаючыя нагрузкі на нервовую сістэму чалавека, негатыўная дынаміка міжчалавечых адносін, праблема «інфармацыйнага буму».
Мерапрыемства дало магчымасць студэнтам даць самаацэнку свайго здароўя, скласці набор паводніцкіх рэакцый і ўнутраных перакананняў, якія садзейнічаюць захаванню здароўя як паказчыка якасці жыцця. Студэнты адзначылі важнасць правядзення такіх тэматычных гутарак для фарміравання разумення сувязі паміж падтрыманнем высокага ўзроўню здароўя і магчымасці дасягнення сваіх мэт у жыцці; разумення ўласнай адказнасці за сваё здароўе.






BY

