07.02.2025 загадчык кафедры германскага мовазнаўства М.С.Гутоўская, дацэнт В.М.Куліева, старэйшы выкладчык В.Ю.Захарэвіч і студэнты 4 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія» Таццяна Семянцова, Анастасія Даніленка, Марыя Вайтовіч, Святлана Сідар правялі прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі Ліцэя ім. Ф.Э.Дзяржынскага БДУ. Прафарыентацыйная сустрэча прайшла ў рамках навукова-практычнай канферэнцыі «Першы крок у навуку», прымеркаванай да 35-годдзя з дня заснавання ліцэя.
Выкладчыкі і студэнты расказалі навучэнцам аб філалагічным факультэце БДУ, яго гісторыі, спецыяльнасцях, напрамках падрыхтоўкі спецыялістаў, умовах паступлення і перспектывах працаўладкавання, распаўсюдзілі сярод навучэнцаў інфармацыйныя буклеты аб філалагічным факультэце.
Навукоўцы выпускнога класа падзяліліся сваімі меркаваннямі наконт выбару вышэйшай навучальнай установы для далейшага навучання, задалі ўдакладняючыя пытанні аб умовах паступлення на англійскую філалогію і магчымасцях працаўладкавання выпускнікоў гэтай спецыяльнасці. Прадстаўнікі філфака далі вычарпальныя адказы на пытанні ліцэістаў і пажадалі ім дастойнага выбару, цікавай вучобы і самарэалізацыі ў выбранай прафесійнай сферы.




BY

