Сэрвісы

РЭХА ЧЭХАВА Ў СТУДЭНЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ: ВЫНІКІ КОНКУРСУ

РЭХА ЧЭХАВА Ў СТУДЭНЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ: ВЫНІКІ КОНКУРСУ

10 лютага 2025 г. на кафедры рускай літаратуры адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў традыцыйнага конкурсу творчых работ, які ў гэтым годзе быў прысвечаны 165-годдзю з дня нараджэння А. Чэхава.

У творчым батле прынялі ўдзел 25 студэнтаў і магістрантаў філалагічнага факультэта, якія прадставілі каля 40 арыгінальных твораў. Сярод заяўленых на конкурс тэкстаў «Дакладная запіска» прафесара Гладкасцеліна дэкану Інстытута філалогіі Моўнаму аб паспяховасці студэнта Нелашпетава, драматычны зімовы эцюд «Дзядзька Веня», паэтычнае пераасэнсаванне «Дамы з сабачкам», апавядання «Мёртвае цела» і нават вершыкі-піражкі па матывах твораў Чэхава.

У склад журы ўвайшлі яркія прадстаўнікі спецыяльнасці "Руская філалогія" – Антон Феактыстаў, Надзея Глінская, Фяўронія Бегіян, а таксама дацэнт кафедры рускай літаратуры Алена Іванова.

Загадчыца кафедры Таццяна Сідарава з цеплынёй і шчырай радасцю павіншавала ўдзельнікаў, пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу і ўручыла заслужаныя дыпломы і прызы пераможцам у намінацыях:

«Літаратурная перазагрузка» - крэатыўная рэцэпцыя творчасці пісьменніка ў празаічных ці паэтычных тэкстах у форме пародыі, рымейку, прыквела, сіквела, фанфіка, спін-оф і да т.п.:

1 месца - Грабоўская Аліна, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Руская філалогія";

2 месца – Нестэр Ганна, магістрант кафедры рускай літаратуры;

3 месца падзялілі студэнткі 3 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» Сокава Наталля і Цвірка Лізавета.

"Літаратурная мемасфера" - мемы і нейра арты на тэму асобы і творчасці класіка рускай літаратуры:

1 месца - Грабаўская Аліна, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Руская філалогія";

2 месца – Ангелоўская Марыя, студэнтка 3 курса спецыяльнасці “Славянская філалогія”;

3 месца - Самойлава Марыя, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Славянская філалогія".

Дыпломамі лаўрэатаў конкурсу былі адзначаны студэнты 3 курса спецыяльнасці "Руская філалогія" Іванова Ганна, Каспяровіч Аліна і Манкевіч Артур.

Віншуем пераможцаў і запрашаем усіх захопленых чытачоў і крэатыўных пісьменнікаў да ўдзелу ў штогадовых конкурсах кафедры рускай літаратуры!

Рэха вашай творчасці можа стаць легендай!

dfvdsrvtdsbb3.jpg

dfgtdfhbgfd2.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image