Сэрвісы

Дыялогавая пляцоўка «Савет зямляцтваў – развіцце студэнцкага самакіраўніцтва ў БДУ»

Дыялогавая пляцоўка «Савет зямляцтваў – развіцце студэнцкага самакіраўніцтва ў БДУ»

20 лютага на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. Даўгабродская, 20) у фармаце дыялогавай пляцоўкі адбылася сустрэча замежных студэнтаў 1 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» з прадстаўнікамі Савета зямляцтваў БДУ.

Спікерамі дыялогавай пляцоўкі выступілі намеснік старшыні Савета зямляцтваў БДУ, студэнт 3 курса філалагічнага факультэта Вэнь Юйкэ і кіраўнік Туркменскага зямляцтва, студэнт 4 курса юрыдычнага факультэта Анамырадаў Анамырат Гайгысызавіч, якія расказалі пра мэты і задачы гэтага студэнцкага аб’яднання, асаблівасцях яго ўнутранай арганізацыі, магчымасцях і перспектывах удзелу і супрацоўніцтва, мерапрыямствах, якія арганізуюцца, а таксама пра прывілею актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці ўніверсітэта.

Студэнты з Кітая і Туркменістана мелі магчымасць задаць пытанні, якія іх хвалююць, і якія датычацца вучобы ва ўніверсітэце, пражывання ў інтэрнаце, спартыўнага і культурнага жыцця замежных студэнтаў, іх адаптацыі ў краіне і інш.

Размова студэнтаў з прадстаўнікамі Савета зямляцтваў атрымалася вельмі жывой і інфарматыўнай.

На сустрэчы таксама прысутнічалі намеснік дэкана на грамадскіх пачатках па агульным пытанням і рабоце з замежнымі студэнтамі Сьянаў Дзмітрый Андрэевіч, загадчык кафедры прыкладной лінгвістыкі Дарагакупец-Навіцкая Аксана Міхайлаўна, куратары вучэбных груп Семірская Таццяна Уладзіміраўна і Іванова Алена Станіславаўна.

Ініцыятарам і арганізатарам дадзенага мерапрыемства выступіла кафедра прыкладной лінгвістыкі.

IMG_20250220_143442.jpg

IMG_20250220_141525.jpg

IMG_20250220_141807.jpg

IMG_20250220_145253.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image