Сэрвісы

Круглы стол «Універсітэт як прастора даверу»

Круглы стол «Універсітэт як прастора даверу»

28.02.2025 старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Ю. А. Жукава і П.В. Бурдыка і студэнты 2 і 4 курсаў рамана-германскай (англійскай) філалогіі правялі круглы стол на тэму "Універсітэт як прастора даверу".

Мэта мерапрыемства – вызначэнне важнасці даверу ў студэнцкай аўдыторыі і яго ўплыў на працэс навучання і адукацыі. Давер з'яўляецца адным з фактараў паспяховага адукацыйнага працэсу. Адсутнасць даверу можа абмежаваць магчымасці студэнтаў раскрыць свой патэнцыял і дабіцца поспехаў. Аб статусе каштоўнасці даверу сведчыць той факт, што ён уключаны ў спіс «Сусветнага агляду каштоўнасцей», у рамках якога з 1981 г. праводзіцца анкетаванне ва ўсім свеце.

Студэнтам было прапанавана правесці анкетаванне студэнтаў 1 і 2 курсаў рамана-германскай (англійскай) філалогіі па праблеме даверу, прааналізаваць атрыманыя вынікі, прадставіць іх і абмеркаваць.

У ходзе абмеркавання студэнты адзначылі неабходнасць развіваць давер, устанаўліваючы станоўчыя ўзаемаадносіны для забеспячэння адкрытай камунікацыі ў студэнцкім асяроддзі. Пры гэтым немалаважным застаецца ўлік індывідуальных патрэб і здольнасцей студэнтаў пры планаванні і арганізацыі навучальнага працэсу.

Студэнты праявілі актыўнасць у абмеркаванні вынікаў праведзенага апытання, падзякавалі арганізатарам мерапрыемства за магчымасць падзяліцца асабістым вопытам у фарміраванні даверных адносін, выказаць сваё меркаванне аб важнасці даверу, яго ўплыве на фарміраванне карпаратыўнай культуры і адказнасці.

Выкладчыкі дзякуюць студэнтцы 2 курса Андрасюк Ганне за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні апытання студэнтаў, а таксама ўсім удзельнікам круглага стала за праяўленую цікавасць да мерапрыемства.

rghhgfchfhhfhhfhhyfjfjujfjujuj_2.jpg

rghhgfchfhhfhhfhhyfjfjujfjujuj_1.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.