07.03.2025 загадчык кафедры германскага мовазнаўства М. С. Гутоўская, старшы выкладчык Ю. А. Жукава і студэнтка 4 курса Таццяна Тупік правялі прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі 11 “А” класа ДУА «Сярэдняя школа № 21 імя М. Ф. Гастэлы».
Мэта правядзення мерапрыемства – пазнаёміць выпускнікоў школы з філалагічным факультэтам БДУ, праінфармаваць аб напрамках падрыхтоўкі спецыялістаў і спецыфіцы навучання на факультэце вядучай ВНУ краіны.
Прэзентацыя факультэта суправаджалася мультымедыйнымі матэрыяламі. Навучэнцам расказалі аб перспектывах вучобы на філалагічным факультэце, выкладаемых дысцыплінах, тэматыцы даследчых студэнцкіх праектаў і кар'ерных магчымасцях для выпускнікоў філалагічнага факультэта БДУ. Школьнікі актыўна задавалі пытанні аб конкурсах, стажыроўках, месцах практыкі і размеркаванні выпускнікоў філалагічнага факультэта.
Кіраўніцтва школы і навучэнцы падзякавалі арганізатарам сустрэчы за магчымасць усведамлення важнасці і каштоўнасці філалагічнай адукацыі.





BY

