19.03.2025 старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Ю. А. Жукава, П. В. Бурдыка, А. Г. Марудава і студэнты 1 курса рамана-германскай (англійскай) філалогіі правялі круглы стол на тэму «Кухні народаў свету».
Мэта мерапрыемства – павышэнне дасведчанасці аб культуры харчавання і кулінарных традыцыях народаў свету, фарміраванне навыкаў выбару карысных прадуктаў, рэалізацыя ідэі здаровага харчавання, папулярызацыя нацыянальных страў і рэцэптаў.
У час мерапрыемства студэнты прадставілі свае відэапраекты, у якіх прадэманстравалі разнастайнасць кулінарных традыцый розных народаў, абазначылі асаблівасці і значэнне нацыянальнай кухні ў культуры і сацыяльным узаемадзеянні, акцэнтавалі ўвагу на ролі нацыянальнай кухні ў фарміраванні і захаванні кулінарных традыцый.
Мерапрыемства дало магчымасць студэнтам узбагаціць свае кулінарныя веды, даведацца аб паходжанні некаторых нацыянальных страў і зразумець важнасць захавання культурнай спадчыны.






BY

