Сэрвісы

Круглы стол «Кухні народаў свету»

Круглы стол «Кухні народаў свету»

19.03.2025 старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Ю. А. Жукава, П. В. Бурдыка, А. Г. Марудава і студэнты 1 курса рамана-германскай (англійскай) філалогіі правялі круглы стол на тэму «Кухні народаў свету».

Мэта мерапрыемства – павышэнне дасведчанасці аб культуры харчавання і кулінарных традыцыях народаў свету, фарміраванне навыкаў выбару карысных прадуктаў, рэалізацыя ідэі здаровага харчавання, папулярызацыя нацыянальных страў і рэцэптаў.

У час мерапрыемства студэнты прадставілі свае відэапраекты, у якіх прадэманстравалі разнастайнасць кулінарных традыцый розных народаў, абазначылі асаблівасці і значэнне нацыянальнай кухні ў культуры і сацыяльным узаемадзеянні, акцэнтавалі ўвагу на ролі нацыянальнай кухні ў фарміраванні і захаванні кулінарных традыцый.

Мерапрыемства дало магчымасць студэнтам узбагаціць свае кулінарныя веды, даведацца аб паходжанні некаторых нацыянальных страў і зразумець важнасць захавання культурнай спадчыны.

Collag20250319143744_2.jpg

Collag20250319143744_3.jpg

Collag20250319143744_4.jpg

Collag20250319143744_7.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.