Сэрвісы

Круглы стол да 130-годдзя Чэшскай Мадэрны

Круглы стол да 130-годдзя Чэшскай Мадэрны

31 сакавіка 2025 г. на філалагічным факультэце БДУ адбылося пасяджэнне круглага стала, прысвечанага 130-годдзю Чэшскай Мадэрны – літаратурнага і культурнага феномену памежжа ХІХ–ХХ стагоддзяў. Арганізатарам мерапрыематсва выступіла дацэнт кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Алена Вострыкава. Удзельнікамі і слухачамі круглага стала сталі студэнты-багемісты 1 курса спецыяльнасці “славянская філалогія”, а таксама загадчык кафедры дацэнт Таццяна Марозава.

Маргарыта Воўк прадэманстравала прэзентацыю пра феномен Чэшскай Мадэрны. Маніфест Чэшскай Мадэрны стаў прадметам асэнсавання Анастасіі Баранавай. Пра творчасць знакамітага чэшскага паэта і аднаго з аўтараў Маніфесту Ё. Махара паведаміла Святлана Тарасевіч. Яна ж прачытала свой уласны мастацкі пераклад яго верша на беларускую мову, а Дар’я Куніцына агучыла свой пераклад гэта ж твора на рускую мову.

З мастацкай спадчынай чэшскага імпрэсіяніста А. Совы пазнаёміла Паліна Цімашэнка. Дар’я Кавальская і Вераніка Анохіна прааналізавалі вершы паэта і пачыталі свае пераклады на беларускую мову. Улада Мішкевіч акрэсліла сваеасаблівасць паэтычных сусветаў чэшскага сімваліста О.Бржэзіны. Пераклад твораў на беларускую мову з яго зборнікаў зрабіла Паліна Дваранская. Юлія Чарнова зрабіла прэзентацыю жыцця і творчасці К. Томана, а Лізавета Бахерава пачытала пераклады яго твораў, выкананыя рускім сімвалістам К. Бальмантам. Пра слыннага чэшскага літаратурнага крытыка і галоўнага аўтара Маніфеста Чэшскай Мадэрны Ф. Шальду распавядалі Ганна Касцюкоўская, Крысціна Логіш і Аліна Лычык. Дзяўчаты зрабілі падрабязны аналіз некалькіх яго праграмных крытычных артыкулаў.

Напрыканцы было адзначана, што падобныя Чытанні з’яўляюцца найбольш цікавай формай паглыбленага вывучэння творчасці пісьменнікаў і паэтаў нацыянальных літаратур.

photo_2025-03-31_12-33-55.jpg

photo_2025-03-31_12-34-05.jpg

photo_2025-03-31_12-33-54.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image