Сэрвісы

Анжэла Валер’еўна Лаўрэненка (15.10.1963 – 22.01.2025)

Анжэла Валер’еўна Лаўрэненка (15.10.1963 – 22.01.2025)

22 студзеня 2025 года ва ўзросце 62 гадоў сышла з жыцця дацэнт кафедры прыкладной лінгвістыкі філалагічнага факультэта БДУ Анжэла Валер’еўна Лаўрэненка.

А. В. Лаўрэненка – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, аўтар больш за 100 навуковых прац па мовазнаўстве, рускай мове і камп’ютарнай лінгвістыцы. Яна была ў ліку тых першых энтузіястаў, якія на базе філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта распрацоўвалі камп’ютарныя тэхналогіі ў лінгвістыцы.

У 1993 г. Анжэла Валер’еўна абараніла кандыдацкую работу «Паўната / непаўната лінгвістычнага ўніверсума на розных узроўнях» па спецыяльнасці 10.02.19 – Тэорыя мовазнаўства, у якой былі адлюстраваны вынікі яе працы ў навукова-даследчай лабараторыі тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі пад навуковым кіраўніцтвам прафесара У. А. Карпава.

Практычна ўся працоўная дзейнасць А. В. Лаўрэненка звязана з Беларускім дзяржаўным ўніверсітэтам. Яна працавала як з беларускімі, так і з замежнымі студэнтамі, карыстаючыся ў іх заслужаным аўтарытэтам. Анжэла Валер’еўна з’яўляецца аўтарам вучэбных праграм, вучэбных і вучэбна-метадычных распрацовак па дысцыплінам спецыялізацый «Руская мова як замежная» і «Камп’ютарная лінгвістыка». Пад навуковым кіраўніцтвам Л. В. Лаўрэненка паспяхова абаронены шматлікія дыпломныя і магістарскія работы навучэнцамі з розных краін свету.

Анжэла Валер’еўна прымала актыўны ўдзел у навуковай рабоце кафедры прыкладной лінгвістыкі, уваходзіла ў аргкамітэт Карпаўскіх чытанняў і Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мова і соцыум», якія правадзіліся на кафедры прыкладной лінгвістыкі больш за 20 гадоў, аказваючы неацэнную дапамогу і ў арганізацыйнай рабоце, і ў падрыхтоўцы матэрыялаў да друку.

Вызначальныя рысы характару Анжэлы Валер’еўны – высокі прафесіяналізм, адказнасць і, разам з тым, добрае пачуцце гумару і добразычлівасць, здольнасць прыйсці на выручку ў патрэбны момант. Менавіта такой і застанецца Анжэла Валер’еўна назаўседы ў нашай памяці.

Image

Рэсурсы

Image
Image