Сэрвісы

Падвядзенне вынікаў конкурсу «Алімпійская лесвіца» адбылося на філалагічным факультэце

5 красавіка 2025 г. на філалагічным факультэце адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў лінгвістычнага конкурсу «Алімпійскія лесвіца» для навучэнцаў 9–11 класаў – удзельнікаў вучэбных збораў па падрыхтоўцы да заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па прадметах «Руская мова» і «Руская літаратура» і слухачоў Школы русіста пры Школе юнага філолага БДУ. Конкурс быў праведзены ў дыстанцыйным фармаце ў рамках рэалізацыі праекта кафедры рускай мовы «Студэнт філфака – абітурыенту філфака: маладая русістыка БДУ». Удзельнікі конкурсу выконвалі заданні эўрыстычнага і тэарэтыка-аналітычнага характару на адукацыйнай платформе філалагічнага факультэта. Аўтарамі і рэдактарамі заданняў сталі студэнты і магістранты філалагічнага факультэта Фяўронія Бегіян, Аляксандра Магерава, Марыя Самаль, Дзмітрый Суднік, а таксама выкладчыкі кафедры рускай мовы Вікторыя Голубева і Вольга Зуева.

Імёны пераможцаў і настаўнікаў, якія іх падрыхтавалі, можна паглядзець тут.

На цырымоніі ўзнагароджання загадчык кафедры рускай мовы старшыня аргкамітэта конкурсу прафесар Іван Роўда павіншаваў удзельнікаў конкурсу, падзякаваў педагогам і ў жывой размове са школьнікамі нагадаў аб перспектыўнасці атрымання вышэйшай філалагічнай адукацыі сёння. Дацэнт кафедры рускай мовы Вольга Зуева расказала гасцям філалагічнага факультэта аб канцэпцыі конкурсу і спецыфіцы заданняў.

Пераможцы конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі. Настаўнікам, якія іх падрыхтавалі, былі ўручаны падзякі.

Праграму мерапрыемства працягнуў майстар-клас, падрыхтаваны магістрантамі 1–2 гадоў навучання спецыяльнасці «Мовазнаўства». Андрэй Антонаў раскрыў актуальныя кірункі сучаснай прыкладной лінгвістыкі, звярнуўшыся да вынікаў уласных даследаванняў у галіне лічбавай філалогіі. Удзельнікі сустрэчы даведаліся, якім чынам менавіта лінгвісты працуюць над тым, каб людзі паспяхова знаходзілі інфармацыю па сваіх запытах у інтэрнэце, каб кантэнт у сацсетках адпавядаў колу інтарэсаў карыстальніка, што такое сентымент-аналіз і шмат іншага. Дзмітрый Суднік пазнаёміў гасцей філалагічнага факультэта з паняццем «лінгвістычная экспертыза тэкста»: дзеці і педагогі прааналізавалі фрагмент «Аповесці пра тое, як пасварыўся Іван Іванавіч з Іванам Нікіфаравічам» М. В. Гогаля і даведаліся, што «наіўнае» ўяўленне пра слоўную абразу значна адрозніваецца ад прафесійнага ўяўлення аб маўленчым акце абразы; прыгадалі рускія фразеалагізмы, якія даюць станоўчую і адмоўную ацэнку чалавека, і звярнулі ўвагу на тонкія сэнсавыя адценні гэтых фразеалагізмаў. Аляксандра Магерава ў жывой форме падзялілася ўражаннямі аб вучобе на «рускай філалогіі», успомніла свой досвед удзелу ў алімпіядным руху і заклікала школьнікаў, філалагічна адораных, слухаць сваё сэрца пры выбары спецыяльнасці і факультэта.

Арганізатары сустрэчы адказалі на пытанні навучэнцаў і педагогаў.

Чакаем усіх нашых «алімпійцаў» на філалагічным факультэце зноў – ужо не як гасцей, а як абітурыентаў і студэнтаў БДУ!

11_1.jpg

7_3.jpg

1_17.jpg

9_3.jpg

6_3.jpg

3.jpeg

4.jpeg

5.jpeg

Image

Рэсурсы

Image
Image