Сэрвісы

БІБЛІЯНОЧ-2025: СУСТРЭЧА З АЎТАРАМ РАМАНА “ВАЛСАРБ” ХЕЛЕНАЙ ПАБЯРЖЫНАЙ

БІБЛІЯНОЧ-2025: СУСТРЭЧА З АЎТАРАМ РАМАНА “ВАЛСАРБ” ХЕЛЕНАЙ ПАБЯРЖЫНАЙ

25 красавіка 2025 г. студэнты 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” і 1 курса спецыяльнасці “Руская філалогія”, дэкан філалагічнага факультэта С. А. Важнік, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства, куратар 1 групы 2 курса Н. У. Чарнаброўкіна, дацэнт кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства І. І. Шматкова наведалі творчую сустрэчу з беларускай пісьменніцай, выпускніцай філалагічнага факультэта БДУ Хеленай Пабяржынай. Сустрэча была наладжана ў рамках “Бібліяночы-2025” на тэматычнай пляцоўцы “Перамога. Памяць. Мір” у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Пісьменніца расказала пра свой шлях у літаратуру. Адкрыццём для слухачоў стала яе імгненная гісторыя вядомасці і шматлікіх прэмій. Расповед пра тое, як яна напісала свой першы раман, проста даслала яго частку ў вядомае расійскае выдавецтва, і раман быў надрукаваны вялікім тыражом, – вельмі натхніў студэнтаў-філолагаў, многія з якіх пішуць таксама свае творы.

Раман “Валсарб” – твор у жанры літаратуры  “нон-фікшн”, падзеі якога адбываюцца на роднай для пісьменніцы Браслаўшчыне. Адным з герояў твора стаў Георгій Эфран, сын Марыны Цвятаевай, які загінуў у 1944 г. і пахаваны пад Браславам. Сярод герояў твора і шматлікія яўрэі, якія былі расстраляны фашыстамі ў мясцовым гетта, іх вобразы аўтар апісала паводле Кнігі памяці Браслаўскага раёна.

Хелена Пабяржына адказала на пытанні аўдыторыі. Напрыклад, яна з захапленнем успомніла фенаменальную эрудыцыю дацэнта кафедры замежнай літаратуры Г. В. Сінілы, якая выкладала ў яе падчас вучобы на філалагічным факультэце. Аўтар шчыра падзялілася падрабязнасцямі сваёй пісьменніцкай “кухні”, адкрыла некаторыя сакрэты сваіх творчых планаў.

Дэкан філалагічнага факультэта С. А. Важнік запрасіў пісьменніцу  на творчую сустрэчу і на родны факультэт.

photo_2025-04-26_10-31-57.jpg

photo_2025-04-26_10-31-49.jpg

photo_2025-04-26_10-31-48_2.jpg

photo_2025-04-26_10-31-49_2.jpg

photo_2025-04-26_10-31-53.jpg

photo_2025-04-26_10-31-54.jpg

photo_2025-04-26_10-46-18_1.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image